Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
19 декабря 2016

В Докшицком районе прошёл слёт молодых специалистов

У пятніцу, 9 снежня, у ККЗ “Іскра” віталі маладых спецыялістаў, якія сёлета пасля заканчэння навучальных устаноў прыехалі працаваць на Докшыцкую зямлю.

Арганізатары традыцыйнага злёту, а гэта райкам ГА “БРСМ” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сёлета падышлі да яго правядзення досыць творча. Яны дадалі ў стандартную праграму імправізацыі, і мерапрыемства заіграла свежымі фарбамі.

Падчас праграмы вядучыя Сяргей Шчалкуноў і Вольга Кругляніна запрашалі маладых спецыялістаў на сцэну. Там жа праводзілі невялікія інтэрв’ю, слухаць якія было досыць цікава ўсім прысутным (на здымках). Гэта дазволіла моладзі пазнаёміцца бліжэй і выказаць пэўныя думкі пра сваё працоўнае месца і агульную атмасферу ў калектыве. Цікавымі былі і разважанні на тэмы, чаму маладыя людзі плануюць ці не плануюць заставацца працаваць у нашым раёне і як яны выбіралі прафесію. Напрыклад, настаўнік Крулеўшчынскай школы Дзяніс Сувораў вельмі аргументавана выказаўся пра станаўленне педагога на першым працоўным месцы, заваяванне аўтарытэту ў вучняў і галоўныя задачы высакароднай прафесіі.

Высветлілася, што многія з маладых спецыялістаў – яшчэ і досыць творчыя асобы. Яна Гружэўская з санаторыя “Лясное”, Інэса Багдасаран з СШ №2 г. Докшыцы і Вікторыя Ражкова, якая працуе ў бібліятэцы, з вакальнымі нумарамі прынялі ўдзел у святочным канцэрце. Ад імя маладых спецыялістаў, што ўжо некалькі гадоў працуюць у нашым раёне, да герояў злёту звярнуўся Аляксей Мячын (Докшыцкі раён газазабеспячэння філіяла “Глыбокаегаз”).

Куды трэба звяртацца, каб стаць у чаргу тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія для гэтага неабходны ўмовы, распавяла в.а. начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алеся Аляксеенка. Карыснай інфармацыяй пра крэдытную падтрымку моладзі ААТ ААБ “Беларусбанк” падзялілася намеснік дырэктара ЦБП № 209 у г. Докшыцы Ірына Малюжанец. Ірына Рыгораўна прыгадала, як і сама колісь маладзенькай выпускніцай прыехала на працу ў наш раён і параіла моладзі не саромецца і часцей звяртацца па параду да старэйшага пакалення ў калектыве. Бо вопыт у сумежжы з новымі ведамі заўжды дае добры вынік.

Другой часткай сустрэчы стала гульнявая забаўляльная праграма для моладзі.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Интернет-ресурсы