Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17 октября 2016

Состоялось открытие и освящение памятника с иконой Святого Пантелеймона-целителя в Докшицах

У скверы цэнтральнай раённай бальніцы адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка з іконай Святога Панцеляймона-лекара, які шануецца ўсімі хрысціянамі. З гэтай нагоды быў адслужаны малебен. Яго праасвяшчэнства архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій звярнуўся з прамовай да вернікаў, якія сабраліся тут. Ён назваў гэта месца яшчэ адной крыніцай боскай ласкі на нашай зямлі.

– Панцеляймон, акрамя валодання методыкамі лекавання, маліўся Богу за хворых людзей, – гаварыў архіепіскап Феадосій. – Лекар – гэта першая прафесія, якая мае божую ласку і падзяку. Але ж медыцынскія работнікі толькі дапамагаюць працэсу лячэння і аздараўлення, усё астатняе – у руках Божых. Таму, распачынаючы любую справу, трэба прасіць дапамогі ва Усявышняга.

У сваёй прамове Уладыка падзякаваў старшыні раённага выканаўчага камітэта Алегу Пінчуку за ўзаемаразуменне, якое наладжана паміж мясцовай уладай і благачыннем.

Збаўчай сцяжынай для будучага пакалення назваў новы помнік у двары ЦРБ благачынны Докшыцкай акругі протаіерэй Георгій Мялешка.

Добрыя словы гучалі ў гэты дзень у адрас тых, хто прыклаў намаганні для адкрыцця святыні: мастакоў, якія, падчас рэстаўрацыі фрэсак у Свята-Пакроўскай царкве, напісалі ікону Святога Панцеляймона, валанцёраў лагера "Выток", якія дапамагалі добраўпарадкаваць тэрыторыю, работнікаў КУП "Бытавік", "ПМК-52", РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік", ДЛГУ "Бягомльскі лясгас". За ўдзел у добрай справе дзякавалі персаналу бальніцы, асабліва санітаркам, гаспадарчай групе і асабіста загадчыку гаспадаркі ЦРБ Канстанціну Раслевічу.

Св. Панцеляймон жыў у часы праўлення імператара Максіміяна ў ІІІ стагоддзі н.э. у горадзе Нікамідзіі Віфанскай правінцыі. Вядома, што яго бацька быў шляхетным чалавекам паганскай веры, а маці вызнавала хрысціянства. Пры нараджэнні хлопчыка назвалі «Панталеон», што значыць «па ўсім леў», і толькі пазней, калі ён праявіў свае гаючыя і духоўныя здольнасці, людзі сталі называць яго «Панцеляймон» – гэта значыць Усяміласцівы.

Зямное жыццё св. Панцеляймона было кароткачасовым: ён прыняў пакутніцкую смерць, калі быў яшчэ зусім юным. Таму на абразах ён паказаны ў абліччы юнака.

Памятны дзень святога – 27 ліпеня.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ

Интернет-ресурсы