Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Главная / Новости / Новости района
16 сентября 2020

О результатах уборочной кампании в Докшицком районе рассказывает начальник отдела организации сельхозпроизводства Владимир Петрушенко

Уборачная кампанія ў раёне практычна завершана. Пра тое, у якіх умовах яна праходзіла, якіх паказчыкаў і дзякуючы чаму атрымалася дасягнуць, над чым яшчэ патрэбна працаваць і якія перспектывы бачацца, гутарым з начальнікам аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімірам ПЕТРУШЭНКАМ.

– Уладзімір Ула­дзіміравіч, прыйшоў час, калі ўжо можна падвесці вынікі амаль гадавой работы ў раслінаводстве раёна. Ці радуюць яны?

– Радуюць, але разам з гэтым ёсць разуменне, што, каб замацаваць іх, не толькі расслабляцца нельга, але і працаваць трэба яшчэ лепш, шукаць аптымальныя падыходы да справы, развіваць новыя тэхналогіі і як мага старацца прытрымлівацца ўжо вядомых, надзейных, правераных часам. Калі гаварыць лічбамі, то валавы збор збожжавых і зернебабовых на сённяшні дзень у раёне складае 58355 тон. За пяць апошніх гадоў гэта самы высокі паказчык. Для параўнання, леташні – крыху больш за 34000 тон. Самай высокай ураджайнасці дасягнула ДП «АграСітцы» – 34,8 цэнтнера з гектара. У ААТ «Таргуны» – 33,4, у «Замастачанскім» – 32,9, «Барсучанцы» – 31,8, «Бягомльскім» – 30 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне – 30,7 цэнтнера з гектара. З такімі паказчыкамі мы з леташняга перадапошняга месца ў вобласці падняліся на восьмае, што, трэба адзначыць, ганарова, паколькі цяжка спаборнічаць з Аршанскім, Віцебскім, Дубровенскім, Талачынскім раёнамі, дзе і землі лепшыя, і сродкі ў сельскую гаспадарку большыя ўкладваюцца.

– Поспех не бывае выпадковым. Якая работа стаіць за гэтымі лічбамі?

– Павелічэнне плошчы азімых культур і правя­дзенне пасяўной кампаніі якасна і, калі не ў аптымальныя, то, скажам так, у прымальныя тэрміны. Што датычыцца яравых, то наш раён адзіны ў вобласці выканаў план па іх сяўбе. На ўсёй плошчы правялі хімпраполку. Другое – у апошнія гады, за выключэннем ААТ «Таргуны» і «Бягомльскае», гаспадаркі ўносілі вельмі мала мінеральных угнаенняў. У гэтым годзе забяспечанасць імі была на ўзроўні 40 працэнтаў, і, як бачна, ўжо гэта дало вынікі.

Хацелася б ­адзначыць, што ўраджайнасць мы атрымалі б яшчэ больш высокую, каб правялі ўборачную ў больш сціслыя тэрміны. Аднак зрабіць гэта было немагчыма, і ўмовы надвор’я іграюць тут не галоўную ролю. На Докшыччыне самая вялікая ў вобласці нагрузка на збожжаўборачныя камбайны. Пасяўныя плошчы вялікія, і сярэдні намалот на камбайн складае больш за тысячу тон. Спадзяваліся, што атрымаем новыя камбайны на пачатку жніва, але адбылося папаўненне ў канцы. На адзін «карабель палёў» пабагацелі ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», ААТ «Барсучанка», КУП «Докшыцкі», ААТ «Бягомльскае» – на два. Зразумела, тэхнікі яшчэ недастаткова, каб набіраць падчас жніва патрэбны размах, ды ўсё ж радуе і такое паступленне.

– Жніво завершана, але тэмп работ не змяншаецца: ідзе корманарыхтоўка і закладка будучага ўраджаю. Як з гэтым абстаяць справы?

– Вядзецца ўборка яравога рапсу. Ураджайнасць яго, у адрозненне ад азімага, невысокая, у сярэднім каля 10-ці цэнтнераў з гектара. Сабралі значны аб’ём насеннікаў злакавых траў: іх атрымалі значна больш, чым летась. ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» і КУП «Докшыцкі» прыступілі ўжо да ўборкі канюшыны на насенне. Разам з тым у раёне пасеяна 2000 гектараў азімых збожжавых, унесена гліфасатаў на плошчы 5500 гектараў пры плане 6500 – работу гэту неўзабаве завершым. Актывізуецца корманарыхтоўка. Зараз па раёне нарыхтавана 15 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на цэнтнер больш, чым летась. Тут трэба яшчэ прыняць да ўвагі тое, што летась раней распачалі ўборку кукурузы. Таму ў гэтым годзе па кармах чакаем паказчыка вышэйшага.

План сяўбы азімых крыжакветных на зерне і зялёны корм быў 4500 гектараў, пасеялі 4800. Для параўнання, летась – 2700. Усе плошчы пасеялі з унясеннем мінеральных угнаенняў. Хімпраполка на сённяшні дзень праведзена на 60-ці працэнтах плошчаў. Такім чынам, закладзены сур’ёзны падмурак пад будучы ўраджай рапсу.

Што датычыцца забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі пад сяўбу азімых збожжавых, то яна па раёне складае 58 працэнтаў, у тым ліку калійных угнаенняў гаспадаркі маюць 78 працэнтаў да патрэбнасці, а гэта ўжо, як гаворыцца, штосьці.

Паводле папярэдніх прагнозаў, вытворчасць валавой прадукцыі па раёне за дзевяць месяцаў складзе 118 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, а вытворчасць раслінаводства – 131,7 працэнта. Калі падрабязней, то сена нарыхтавалі 104 працэнты да леташняга паказчыка, сенажу – 132, свірэпы атрымалі ажно 820 працэнтаў, збожжа – 146, рапсу – у 3,7 раза больш. Таму маем падставу спа­дзявацца, што зімоўка будзе належнай. Павысім прадукцыйнасць жывёлагадоўлі – будуць грошы і на зарплату работнікам, і на далейшае развіццё гаспадарак.

– Новыя тэхналогіі, інавацыйныя метады і прыёмы – тое, без чаго не ўявіць рух наперад. У сённяшніх рэаліях развіцця сельскагаспадарчай галіны ў раёне ёсць магчымасці для апрабацыі і ўкаранення прагрэсіўнага?

– Безумоўна. У гэтым маем не толькі вялікую падтрымку, але і ініцыятыву старшыні райвыканкама Алега Анатольевіча Кавалёнка, а рухавіком у «прасоўванні» інавацый з’яўляецца начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Уладзіміраўна Вараб’ёва. Напрыклад, у райаграсэрвісе, «Барсучанцы» і КУП «Докшыцкі» на самых высокаўраджайных участках пры правя­дзенні хімпраполкі і апрацоўкі ад хвароб яравых дабавілі вадкі набор мікраэлементаў са спецыяльным прыліпальнікам, які дазваляе падоўжыць тэрміны засваення раслінамі гэтых элементаў. Ура­джайнасць павысілася, налета будзем практыкаваць метад у іншых гаспадарках. У гэтых жа сельгаспрадпрыемствах зараз пачынаем палосную сяўбу на плошчах прыкладна па 100 гектараў. Тэхналогія такая: працуюць адначасова два пасяўныя агрэгаты, адзін сее 6-метровую паласу азімага жыта, другі – свірэпы – гэтыя культуры маюць розныя здольнасці да сіласавання. Уборка іх будзе весціся ўжо поперак радоў для перамешвання зялёнай масы. Павінен атрымацца якасны сілас з высокім утрыманнем сахароў і бялку. Будзе станоўчы вынік эксперыменту – станем укараняць тэхналогію больш шырока.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота Вячаслава Чарвінскага.

http://www.dokshitsy.by/2020/09/uborachnaya-kampaniya/

Интернет-ресурсы