Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
19 августа 2016

Конкурс по благоустройству «Мой и твой цветущий город» состоялся в Докшицком районе

У буйстве рознакаляровых красак патанае будынак раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Гэта клапатлівыя рукі Святланы Януковіч, Ганны Шумілінай, Ганны Каральковай і Людмілы Каляды (на здымку злева направа) і іншых работнікаў установы ўпрыгожылі разнаквеццем месца, дзе працуюць, дзе ў гармоніі, дабрыні і любові выхоўваюцца творчыя дзеці.

– Кветкі — яны ж, як і людзі, жывыя. Ім таксама патрэбны штодзённы догляд, увага і пяшчота, – сцвярджае дырэктар цэнтра Святлана Януковіч. – Сваё ўбранства з больш як дваццаці гатункаў раслін мы вырасцілі з насення. Загадзя прадумвалі эскіз клумбаў, спалучэнне колераў кветак, іх разнастайнасць. Цяпер самі любуемся тым, што атрымалася, і вельмі рады, што наша непрыкметная, на першы погляд, работа падабаецца гараджанам і гасцям Докшыц: ля нашых клумбаў часта фатаграфуюцца мінакі.

Арыгінальнасць і эстэтычнасць афармлення тэрыторыі ля Цэнтра дзяцей і моладзі была адзначана падчас правядзення раённага конкурсу па добраўпарадкаванні “Мой і твой квітнеючы горад” – установа адукацыі стала адной з пераможцаў у намінацыі “Лепшы кветнік з элементамі вертыкальнага кветкавага афармлення”. У гэтай жа намінацыі былі адзначаны Барсукоўская СШ і раённы Дом рамёстваў.

У намінацыі “Лепшы кветнік на прадстаўленай тэрыторыі перамаглі»:
- аддзел традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна”;
- раённае ГА “Белая Русь”, раённае ГА “БРСМ”;
- РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

У намінацыі “Лепшыкветнік на тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў»:
- РГПУ “Глыбокаегаз”;
- Докшыцкая ПМС;
- Парплішчанская СШ;
- СШ № 1 г. Докшыцы;
- Крулеўшчынская СШ.

У намінацыі “Лепшая фларыстычная фігура” адзначана Тумілавіцкая ДС-СШ.
У намінацыі “Лепшая настольная кветкавая кампазіцыя” – Параф’янаўская СШ.
У намінацыі “Лепшая падлогавая кветкавая кампазіцыя” – Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат.
У намінацыі “Лепшае фларыстычнае насценнае пано” – Бягомльская СШ.

За навядзенне ўзорнага парадку на асабістым падвор’і Дыпломам раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны гаспадары: Лілія Чарнамордая, Мікалай і Таццяна Таляронкі, Леанід і Анжаліка Гільнічы.

Падарункі пераможцы атрымалі падчас святкавання Дня горада.

Тэкст і фота
Яўгеніі Гічанскай.

Интернет-ресурсы