Единый день голосования

Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
9 ноября 2022

Этнокультурный центр «Сядзіба «Вецяра» в Докшицком районе встречал гостей


Здзейсніць падарожжа ў мінулае прапаноўвае этнакультурны цэнтр “Сядзіба “Вецяра”.

Першымі ўдзельнікамі тэатралізаванай забаўляльнай праграмы “Беларуская хата ўсім багата”, якую на восеньскіх школьных канікулах арганізавалі работнікі культуры, сталі вучні 4 “А” СШ № 1 г. Докшыцы.

Знешні выгляд сядзібы вельмі падобны на казачны пернікавы домік, што адразу прымусіла падарожнікаў заспрачацца, хто жыве ў гэтай драўлянай хатцы. Але гасцей сустрэла зусім не Баба Яга, а гаспадынька ў прыгожым беларускім строі. Ад яе пачулі вялікую колькасць прыкмет і прымхаў, у якія верылі нашы продкі.

А ў хаце, між тым, патрэсквалі дровы ў печы, спяваў гармонік, лунаў водар духмяных траў, развешаных паўсюдна. Ён нібыта вяртаў у сонечнае спякотнае лета, на васількова-рамонкавае поле ці да ліпавых алей, якія было прынята высаджваць абапал дарог, што вялі да панскіх сядзіб.

“Сядзіба “Вецяра” – новы аб’ект на турыстычнай карце раёна, адкрыццё якога адбылося сёлета падчас фэсту траў у рамках Фестывалю дзвюх рэк. Менавіта ў гэтай вёсцы пабывалі з экспедыцыяй супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага сада, пасля чаго тут было высаджана каля пяцідзесяці відаў лекавых раслін.

Па даматканых і вязаных яшчэ прабабулямі палавіках дзеці зайшлі ў пакой – правобраз сялянскай хаты. Якіх толькі рэчаў там не пабачыш! Куфар, у якім раней захоўвалі адзенне, калаўрот, драўляны прас і шмат іншых прылад, без якіх не абыходзіліся ў даўніну. У “Вецяры” ёсць нават прыстасаванне для зняцця абутку, якое калісь называлі “жук” або “халуй”.

Падчас майстар-класа ад майстроў раённага Дома рамёстваў кожны меў магчымасць зрабіць сабе на памяць абярэг з рознакаляровых нітак. Можна было і набыць сувенір ад мясцовых таленавітых рамеснікаў.

У наступным пакоі гасцей сустрэў дамавік, які, на думку продкаў, абавязкова павінен жыць у любой хаце. Разам з ім дзеці разгадалі беларускія загадкі, пазнаёміліся з народнай забавай “Бабка Еўка і Дзед Тамаш”. А пасля такога актыўнага адпачынку з задавальненнем пачаставаліся духмянай гарбатай з лекавых раслін, якія вырошчваюцца на сядзібе, і смачнымі аладкамі з малінавым варэннем. Пакуль дзеці смакавалі стравы нацыянальнай кухні, іх пазнаёмілі з беларускім народным лялечным тэатрам – батлейкай. Ахвотныя нават паспрабавалі вадзіць лялечных герояў, расказваючы вядомыя казкі.

 Ад райцэнтра да вёскі ўсяго тры кіламетры. Гэты шлях можна з лёгкасцю пераадолець пешшу, што і зрабілі юныя падарожнікі.

На гэтым сюрпрызы не скончыліся. На панадворку ўдзельніцы народнага клуба нацыянальнай кухні і гульні “Шчадроўка” прыгатавалі традыцыйную беларускую страву – дранікі. Праўда, незвычайным для сённяшняга часу спосабам – на калодзе. Ці смачна атрымалася? Мяркуем, што так, бо бульбяную смакату школьнікі ўпляталі за абедзве шчакі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

Источник с фото : https://www.dokshitsy.by/2022/11/etnokulturnyj-centr-syadziba-vecyara/      


Интернет-ресурсы