Адрес: 211722, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45 c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by
Аграгарадок Параф'янава стаў пераможцам штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. За перамогу прадугледжана ўзнагароджанне вымпелам, пасведчаннем і грашовай прэміяй памерам 800 базавых велічынь.
Мястэчка раскінулася на плошчы ў 46 гектараў. На яго тэрыторыі пражываюць 1100 чалавек.
Гістарычная даведка. 2 ліпеня 1936 года Пастановай СНК ССР на базе Бягомльскага леспрамгаса быў арганізаваны Бягомльскі лясгас. Ён складаўся з чатырох лясніцтваў: Бягомльскага, Бярэзінскага, Жамойскага і Мсціжскага і ўваходзіў у Мінскае тэрытарыяльнае ўпраўленне лясной аховы і лесанасаджэнняў.
Значнае змяненне мяжы лясгаса адбывалася ў другой палове мінулага стагоддзя. У 1960 годзе было арганізавана Вітуніцкае лясніцтва, Жамойскае перайменавалі ў Замастоцкае, Мсціжскае перадалі Барысаўскаму лясгасу. У гэтым жа годзе ў склад лясгаса прынята Докшыцкае лясніцтва Глыбоцкага лясгаса. Менавіта яно адносіцца да ліку 25 лясніцтваў, якія былі створаны яшчэ у 1896 годзе. У 1971 годзе – Параф'янаўскае.