Адрес: 211722, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45 c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by
Менавіта такой тэме было прысвечана адно з завочных заданняў для настаўнікаў – удзельнікаў сёлетняга конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь", які традыцыйна праводзіцца ў рэспубліцы раз у тры гады.
Яшчэ ў снежні мінулага года адбыўся першы этап (завочны) аднайменнага раённага конкурсу, на які настаўнікі – абраныя прадстаўнікі школ Докшыччыны – прадастаўлялі праекты адкрытых урокаў або заняткаў, сцэнарыі майстар-класаў, а таксама работы, у якіх дзяліліся сваім вопытам педагагічнай дзейнасці па зададзенай тэме. Аўтары лепшых завочных матэрыялаў і сталі ўдзельнікамі другога этапу, падчас якога на працягу тыдня настаўнікі паказвалі сваю творчую візітоўку, праводзілі адкрытыя ўрокі (заняткі) у незнаёмых класах і групах дзіцячых садкоў, дэманстравалі майстар-класы для педагагічных работнікаў і публічна прадстаўлялі сістэмы сваёй педагагічнай дзейнасці на тэму “Вучыць вучыцца, каб дзеці хацелі вучыцца”.
У чацвер, 26 студзеня, прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях працоўна-прававых адносін правядзе прававы інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Уладзімір Аляксандравіч Аўдзеенка.
Прыём адбудзецца з 10 да 11 гадзін у памяшканні Докшыцкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання «Бытавік» (вул. Ленінская, 24, кабінет дырэктара; тэл. 5-17-44) і з 12 да 13 гадзін у Докшыцкім раённым аб'яднанні прафсаюзаў (вул. Ленінская, 14, к. 111; тэл. 5-06-82).
Моцны калядны мароз 7 студзеня не стаў перашкодай для вернікаў, і яны пасля заканчэння святочнай літургіі ў Свята-Пакроўскай царкве райцэнтра дружна накіраваліся ў кінаканцэртную залу "Іскра", каб паглядзець музычнае прадстаўленне, падрыхтаванае нядзельнай школай прыходу.
На сцэне ажыла цудоўная казка С. Маршака "Дванац¬цаць месяцаў", на якой вырасла не адно пакаленне дзяцей. Зараз яна набыла новае гучанне: у ёй прысутнічаў Гасподзь, бо толькі па Яго волі маглі зацвісці ў зімовым лесе пралескі, як ратаванне для добрай, працавітай, спагадлівай дзяўчынкі. На гэта звярнуў увагу ў сваім выступленні і настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Георгій Мялешка: "Боганемаўля пасялілася ў нашых сэрцах і ў сэрцах нашых дзяцей, – сказаў ён. – Радуйцеся і жывіце па Божым запавеце. Няхай Усявышні заўсёды прысутнічае ў вашым жыцці."
У сераду, 28 снежня, у аграгарадку Бярозкі адбыўся дзень інфармавання насельніцтва з удзелам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага, старшыні райвыканкама Алега Пінчука і начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі вобласці Сяргея Канапелькі. Інфармацыйная сустрэча з калектывам КУСГП імя Чэрныша прайшла ў памяшканні мясцовай школы (на здымку).
Першым чынам міністр юстыцыі пазнаёміў прысутных з асноўнымі абавязкамі, якія ўскладзены на падначаленае яму ведамства. Гэта норматворчая дзейнасць, правядзенне праверак, узгадненне праектаў нарматыўных актаў, адказнасць за выкананне судовых пастаноў, рэгістрацыя суб’ектаў гаспадарання, ліцэнзаванне юрыдычнай дзейнасці і інш.