Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы

Новости района Архив

12 августа 2015
Як паведамляла ўжо наша газета раней, падведзены вынікі першай пяцідзёнкі раённага спаборніцтва на перыяд уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. У пятніцу, 7 жніўня, старшыня райвыканкама Алег Пінчук, нягледзячы на сваю занятасць, выказаў жаданне павіншаваць першых пераможцаў. Разам з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Людмілай Бальчэўскай, старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвігай Шульгат і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянцінай Рамановіч ён наведаў некалькі аб’ектаў, на якіх працуюць лідары — экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і работнікі зернесушыльных агрэгатаў.
11 августа 2015
17 ліпеня ў ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” ладзіліся абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб – 2015”. Першае месца ў агульнакамандным заліку заваявалі вальшчыкі ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”.
5 августа 2015
Вельмі ажыўлена было 26 ліпеня на цэнтральнай вуліцы аграгарадка Крулеўшчына, дзе ўвечары, у дваццаць гадзін, парадам матацыклістаў і веласіпедыстаў распачалося свята вела- і мотааматараў. Асноўная частка мерапрыемства, прысвечанага людзям, якія не ўяўляюць свайго жыцця без “жалезнага сябра”, ведаюць, як гэта здорава – імчаць насустрач ветру, любіць волю, слухаць гул матора, праходзіла на плошчы каля Цэнтра культуры і вольнага часу. На арганізаваных пляцоўках можна было ўбачыць работнікаў бібліятэкі, якія падрыхтавалі для прысутных розныя гульнявыя праграмы, прадстаўнікоў Дома рамёстваў з уласнай сувенірнай прадукцыяй, прадаўцоў папкорна і салодкай ваты. Усе, хто жадаў, маглі зрабіць на памяць фотаздымак на сапраўдным “крутым” байку.
28 июля 2015
На здымку (злева направа) вы бачыце маладых байцоў, якія нядаўна прыйшлі працаваць у РАНС: начальнікі змены Алег Тройня і Ігар Аўтух – ураджэнцы Лепеля і камандзір аддзялення ПАВП №14 агр. Крулеўшчына Аляксандр Чарняўскі з Порплішч. Хлопцам уласцівыя такія якасці, як смеласць, адказнасць, стараннасць. Свабодны ад работы час яны аддаюць заняткам спорту – лічаць, што гэта выдатная загартоўка для арганізму.
23 июля 2015
Рэспубліканскі семінар-вучоба “Павышэнне эфектыўнасці вядзення гадавальніцкай гаспадаркі. Выкарыстанне сучасных тэхналогій пры вырошчванні пасадачнага матэрыялу і лясных культур” адбыўся 16 ліпеня на базе ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”. На здымку (злева направа) дырэктар ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Аляксей Пракопаў, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і генеральны дырэктар Віцебскага ВЛГА Сяргей Даніловіч у час цырымоніі адкрыцця пастаяннага ляснога гадавальніка Бягомльскага лясгаса.
21 июля 2015
Дэлегацыі арганізацый спажыўкааперацыі з Беларусі, Расіі, Грузіі, Украіны, Казахстана і Малдовы знаходзіліся з двухдзённым візітам у Віцебскай вобласці.

Интернет-ресурсы