Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы

Новости района Архив

27 ноября 2015
На асабісты прыём да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Уладзіміра Андрэйчанкі ў мінулую пятніцу прыйшлі некалькі чалавек. Пытанні, якія былі ўзняты ў гэты дзень, у асноўным датычыліся газіфікацыі дамоў і прыватызацыі жылых памяшканняў. На прыёме...
19 ноября 2015
З 11 па 20 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з УП “Белтэхагляд” і Транспартнай інспекцыяй праводзіць агульнарэспубліканскую дэкаду “Дзяржтэхагляд”.
17 ноября 2015
Імя маладога механізатара з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Віктара Судніка за апошнія месяцы неаднаразова ўпаміналася на старонках раённай газеты, ды і ў вобласці яго таксама ўжо ведаюць. Яшчэ б: экіпаж камбайнераў у складзе Віктара Судніка і Івана Бельчука ў абласным спаборніцтве сярод моладзевых экіпажаў заняў 2-е месца. Аляксандр Суднік, перадавы механізатар калгаса “Чырвоны сцяг”, з якога бралі прыклад, які часта выходзіў пераможцам абласных спаборніцтваў, неаднаразова паднімаўся на ганаровую сцэну рэспубліканскіх “Дажынак”, можа па праве ганарыцца сваім сынам. Уменне і жаданне працаваць ён перадаў Віктару ў поўнай меры.
6 ноября 2015
– Адкрытае ў мінулым годзе аддзяленне аб’яднала разам людзей, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, – гаварыла на мерапрыемстве яго кіраўнік Алена Сарокіна. – Сёння нас каля пяцідзесяці чалавек. Усе ветэраны актыўныя і жыццярадасныя людзі. У іх быццам з’явілася другое дыханне, якое дапамагло многім раскрыць у сабе грані дагэтуль схаванага таленту.
5 ноября 2015
Вынікі сельскагаспадарчага года падводзяцца заўсёды раней за каляндарны, бо яны залежаць не ад пэўнай даты, а ад завяршэння ўсіх работ у гэтай галіне. Мабыць, Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі прыпадае на сярэдзіну лістапада менавіта таму, што позняй восенню агульнай рабоце кіраўніцтва і працоўных калектываў гаспадарак даецца самая аб’ектыўная ацэнка.
2 ноября 2015
У мінулым годзе на Чэмпіянаце краіны па гіравым спорце наш зямляк Ігар Вішняк заняў трэцяе месца і выканаў нарматыў майстра спорту. Ганаровае званне ён атрымаў у 43 гады: звычайна ў такім узросце прафесіянальныя спартсмены ідуць на заслужаны адпачынак. Для Ігара Сяргеевіча, які працуе ў санаторыі “Баравое”, падняцце гіры ці штангі даўно стала стылем жыцця. Фізічныя трэніроўкі дапамагаюць павысіць упэўненасць у сабе і зараджаюць энергіяй.

Интернет-ресурсы