
Менш чым тры месяцы застаецца да спынення прыватызацыі жылля. Але па-ранейшаму з гэтым пытаннем часцей за ўсё звяртаюцца грамадзяне, прыходзячы на асабістыя прыёмы да дэпутатаў, тэлефануючы на "прамыя лініі".

У другой дэкадзе сакавіка ў раённым судзе была разгледжана справа ў дачыненні нашага земляка, які ўхіліўся ад мерапрыемстваў воінскага прызыву.

Усім добра вядома, што да вялікіх урачыстасцей неабходна рыхтавацца загадзя. А яшчэ хочацца, каб такія важныя падзеі вылучаліся нейкай адметнасцю. Так, у Докшыцкай парафіі Святой Тройцы да найважнейшага гадавога свята – Уваскрашэння Езуса Хрыста – падышлі па-свойму адмыслова. Трэба заўважыць, што традыцыйным атрыбутам Пасхі ў католікаў апошнім часам стаў вобраз ягняці, які побач з чырвоным яйкам і кулічом заняў адно з пачэсных месцаў. Чаму менавіта ягня? Адказ на гэта пытанне схаваны ў далёкай гісторыі. Яшчэ са Старога Запавету мы даведваемся, што маладзенькага баранчыка прыносілі Богу як ахвяру. Пазней у ролі ягняці (ахвяры) выступіў непасрэдна Езус Хрыстос, які ўзяў на сябе грахі ўсіх людзей.