Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Главная / Социальная сфера / Культура  / Мероприятия культуры
4 февраля 2022

Подых мінулага фарбамі мастака

Паважаныя жыхары і госці горада! Працягваем вас знаёміць з творчасцю беларускіх прафесійныхмастакоў  і мастакоў-аматараў.

Нагадаем, што ў 2021 годзе, па ініцыятыве мецэната, старшыні грамадскага аб'яднання культуры і мастацтва “Вечеря” Даўгарукава Сяргея Валер'евіча, сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  пачалася  рэалізацыя  мастацка-пазнавальнага праекта “Как прекрасен этот мир”. На працягу года ў фае гарадскога Цэнтра культуры ўвазе наведвальнікаў былі прадстаўлены шэсць выстаў творчых работ мастакоў: Вячаслава Аўгусціновіча, Аляксандра Салтаўца,Уладзіміра Стэльмашонка, Алега Стасевіча, Алеся Родзіна і Георгія Міхейчыка.

Гэты год не стане выключэннем. З 7 лютага па 6 сакавіка бягучага года будзе працаваць выстава “Подых мінулага фарбамі мастака”  члена Беларускага Саюза мастакоў Віктара Мікіты, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Калі ласка, шчыра запрашаем!

 


Интернет-ресурсы