Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10 c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)
27 сакавіка ўвесь тэатральны свет адзначыў важную падзею- Міжнародны дзень тэатра. У ККЗ “Іскра” да гэтай падзеі быў прымеркаваны творчы вечар “У святле рампы”.
75 гадоў назад быў утвораны Докшыцкі драматычны гурток, 40 гадоў ён носіць ганаровае найменне “народны тэатр”. За час існавання народны тэатр паставіў 36 спектаўляў, 6 разоў станавіўся лаўрэатам абласнога конкурсу тэатральнага мастацтва. 7 разоў яго артысты атрымлівалі “Гран-пры”. Тэатр з поспехам удзельнічаў у Міжнародных тэатральных фестывалях у Беларусі і Латвіі. Дзейнасці тэатра прысвячалася перадача абласнога тэлебачання.
У Докшыцкім раёне дзейнічаюць 15 калектываў тэатральнага жанра. Больш за 19 гадоў на базе Параф’янаўскага СДК працуе драматычны калектыў, якім кіруе Арлоўскі Віктар Феліксавіч. За гэты час ім былі падрыхтаваны спектаклі: “Трыбунал” А.Макаёнка, “Паўлінка” Я.Купалы, “Кошык весялосці” па творах беларускіх аўтараў, “Мікітаў лапаць” М.Чарота, “Тапачкі з чэкам” Т.Камылінай і шмат іншых пастановак. Калектыў неаднаразова станавіўся дыпламантам абласнога конкурсу “Тэатральныя далягляды вёскі”. У мінулым годзе на базе дома культуры быў створаны дзіцячы драматычны калектыў, які на творчым вечары прадставіў спектакль “Мікітаў лапаць” па п’есе Міхася Чарота.