Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Главная / Фестиваль двух рек
1 августа 2019

ПАЛАЖЭННЕ аб Рэспублiканскiм Фестывалi дзвюх рэк

  • Палажэнне аб Рэспублiканскiм Фестывалi дзвюх рэк (далей – Палажэнне) устанаўлiвае парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення Рэспублiканскага Фестывалю дзвюх рэк (далей – Фестываль).
  • Арганізатарамі Фестывалю з’яўляюцца Докшыцкі раённы выканаўчы камiтэт Віцебскай вобласцi (далей – Докшыцкі райвыканкам), аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама, упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – арганiзатары Фестывалю).
  • Фестываль праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi, прапаганды лепшых узораў нацыянальнай і замежнай музычнай культуры, павышэння выканальніцкага майстэрства самадзейных творчых калектываў, усталявання творчых кантактаў паміж калектывамі абласцей Рэспублікі Беларусь,  умацавання  міжнародных сувязяў і супрацоўніцтва праз культуру і творчасць, арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.
  • Фестываль мае статус Рэспублiканскага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый з усiх абласцей рэспублікі, горада Мiнска, творчых калектываў гарадоў і раёнаў, па тэрыторыі якіх працякаюць рэкі Вілія і Бярэзіна, з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.
  • Перыядычнасць правядзення Фестывалю – штогод, працягласць – два дні. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца Докшыцкім райвыканкамам па ўзгадненні з арганiзатарамi Фестывалю.
  • Месцам правядзення Фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, канцэртныя, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi горада Докшыцы i Докшыцкага раёна, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай i выставачнай дзейнасцi, садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач Фестывалю.
  • Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення Фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт свята (далей – аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), зацiкаўленых арганiзацый.
  • Склад аргкамітэта зацвярджаецца Докшыцкім райвыканкамам з улікам прапаноў іншых арганізатараў свята.
    8. Аргкамiтэт
    8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем Фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю Фестывалю;
    8.2. уносiць на разгляд Докшыцкага райвыканкама прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне Фестывалю, па вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў святочных мерапрыемстваў;
    8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi свята;
    8.4. разглядае i зацвярджае:
    склад рэжысёрска-пастановачнай групы;
    склад журы конкурсаў, якое фармiруецца з лiку дзеячаў культуры i мастацтва, iншых работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;
    спiс удзельнiкаў Фестывалю;
    праграму правядзення Фестывалю;
    святочную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;
    план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенні Фестывалю;
    ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення Фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;
    вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення Фестывалю.
    9.Удзельнікамі Фестывалю з'яўляюцца:
    9.1. склад аргкамітэта, журы;
    9.2. калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, іншыя творчыя прадстаўнікі;
    9.3. прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі;
    9.4. госці Фестывалю (прадстаўнікі, якія маюць афіцыйнае запрашэнне аргкамітэта Фестывалю);
    9.5. іншыя прадстаўнікі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні Фестывалю, забяспечваюць удзел калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў і іншых творчых прадстаўнікоў у Фестывалі.
    10. У межах свята:
    10.1. урачыстае адкрыццё Фестывалю, прадстаўленне калектываў-удзельнікаў;
    10.2. адкрыты конкурс вакалістаў “Бярэзінскія напевы” (згодна з дадаткам 1);
    10.3. адкрыты конкурс сямейнай творчасці “Кірмаш сямейных талентаў” (згодна з дадаткам 2);
    10.4. міжнародны пленэр мастакоў “Палітра сяброўства”(згодна з дадаткам 3);
    10.5. літаратурная імпрэза “Докшыцкія вытокі” (прэзентацыя аднайменнай кнігі паэта-земляка Ф.А.Палачаніна).
    11. Для ўдзелу ў Фестывалі творчых дэлегацый прэтэндэнтамі накіроўваюцца заяўкі на адрас аргкамітэта ў тэрмін і па форме, вызначанымі аргкамітэтам.
    12. У свяце прымаюць удзел творчыя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь i творчыя дэлегацыi з замежных краiн. Пры неабходнасці замежныя ўдзельнікі забяспечваюцца паслугамі перакладчыка за кошт арганізатараў свята.
    13. У свяце прымаюць удзел калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы розных вiдаў мастацтва, майстры народных мастацкіх рамёстваў, спецыялiсты ў галiне народнай творчасцi, навуковыя работнiкi, дзеячы культуры i мастацтва, iншыя работнiкi культуры i творчыя работнiкi (далей – удзельнiкi свята) з Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн.
    14. У якасці ўдзельнікаў свята могуць выступаць прафесійныя беларускія і замежныя калектывы, асобныя выканаўцы, мастацтвазнаўцы, харавікі і харэографы, творчыя дасягненні якіх адзначаны ўзнагародамі, званнямі і дыпломамі міжнародных конкурсаў і фестываляў.
    15. Заяўка на ўдзел у Фэстывалі змяшчае:
    колькасны склад і поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi (далей – калектыў), удзельнiкаў калектыву, суправаджаючых асоб, іншых удзельнікаў творчай дэлегацыі);
    кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты кіраўніка творчай дэлегацыі;
    поўную назву калектыву, індывідуальнага выканаўцы;
    iнфармацыю пра творчую дзейнасць калектыву, індывідуальнага выканаўцы;
    два фотаздымкі калектыву ў сцэнічных касцюмах, індывідуальнага выканаўцы і іншыя фотаматэрыялы ў электронным варыянце для выкарыстоўвання ў інфармацыйна-рэкламных мэтах і падрыхтоўцы друкаванай прадукцыі;
    поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасці, індывідуальнага выканаўцы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання).
    Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
    16. Пералічаныя ў пункце 15 дадзенага Палажэння дакументы рыхтуюцца на рускай мове. Тэкст *.dos, Times New Roman, 15, фотаздымкі – асобным файлам, *.jpg, *.jpeg, *.tiff, не менш 800х600 dpi, відэа – фармат *.vob, *.mpeg, *.mpg, *.mp4, не менее 640х480).
    17. Склад удзельнiкаў Фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння.
    18. Удзельнiкi Фестывалю маюць права прыняць удзел ва ўсiх фестывальных мерапрыемствах.
    19. З мэтай шырокага асвятлення падзей свята запрашаюцца карэспандэнты спецыяльных і масавых айчынных і замежных выданняў, тэлевізійныя здымачныя групы, фотакарэспандэнты, якія могуць быць ініцыятарамі правядзення дыскусій, практычных і тэарэтычных майстар-класаў па абмене вопытам, відэапраглядаў і іншых мерапрыемстваў, што адпавядаюць мэтам свята. Склад прэс-цэнтра зацвярджаецца аргкамітэтам свята.
    20. Фінансаванне расходаў харчавання ўдзельнікаў Фестывалю, набыццё рамак для дыпломаў, матэрыялаў для афармлення сцэнічнай пляцоўкі ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту. Набыццё прызоў і сувеніраў для правядзення 612-годдзя г.Докшыцы ў межах Фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, згодна палажэнняў.

    Выдаткі, звязаныя з узнагароджаннем лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступеняў у кожнай намінацыі адкрытага конкурсу "Бярэзінскага напевы", прызоў для пераможцаў адкрытага конкурсу сямейнай творчасці “Кірмаш сямейных талентаў” (лаўрэатам І ступені ў кожнай намінацыі), правядзеннем міжнароднага пленэру, літаратурнай імпрэзы, аплата запрошанага калектыву, пражыванне ўдзельнікаў Фестывалю, выраб інфармацыйна-выдавецкай прадукцыі за кошт сродкаў раённага бюджэту.

    Интернет-ресурсы