Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Новы Кодэкс аб адукацыі ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Аб гэтым расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.
"Мы завяршылі даволі працяглы марафон па абнаўленні Кодэкса аб адукацыі. Ён унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, і са студзеня пачнецца карпатлівая работа па падрыхтоўцы яго разгляду ў першым чытанні", - паведаміў міністр.
Ігар Карпенка расказаў, што апошнім часам некаторыя артыкулы дзеючага Кодэкса ўступалі ў супярэчнасці з рэаліямі сістэмы адукацыі. "Напрыклад, у старой рэдакцыі Кодэкса не запісана норма аб магчымасці дыстанцыйнага навучання ў агульнай і сярэдняй адукацыі, але гэта ж не значыць, што мы павінны былі сядзець і чакаць, пакуль будуць унесены змяненні ў заканадаўчы акт, і ніяк не арганізоўваць гэту работу. Мы знялі таксама некаторыя палажэнні, якія, на наш погляд, тармазілі далейшае развіццё сістэмы адукацыі. Гэта дасць магчымасць хутчэй укараняць навацыі ў адукацыйны працэс і інавацыйныя методыкі", - растлумачыў кіраўнік ведамства.
У прыватнасці, у новую рэдакцыю Кодэкса заклалі такое паняцце, як прыкладны вучэбны план. "Прыкладны вучэбны план дазволіць ВНУ больш гібка рэагаваць на патрэбнасці рынку працы, работадаўцаў і ўлічваць сучасныя тэхналогіі, якія актыўна развіваюцца", - дадаў Ігар Карпенка.