Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
4 красавіка 2022

Лукашэнка і Пуцін абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў


Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў дзвюх краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншавальным пасланні выказаў перакананне, што ўмацаванне стваральнага патэнцыялу Саюза шляхам нарошчвання шматбаковых сувязей з'яўляецца самым дзейсным адказам брацкіх народаў Беларусі і Расіі на сучасныя выклікі і пагрозы.

"Сёння, на зломе гістарычных эпох, Саюзная дзяржава, у развіццё якой вы ўклалі нямала сіл і энергіі, у поўнай меры паказала сваю жыццеўстойлівасць і эфектыўнасць. Сумеснымі намаганнямі мы змаглі забяспечыць бяспеку грамадзян і ўстойлівасць эканомік нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў расійскаму калегу далейшых поспехаў у плённай дзейнасці на карысць Айчыны, шчасця, удачы і добрага здароўя на доўгія гады.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што за апошні час дзвюм краінам удалося нямала зрабіць для развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва. "Зацверджаны шэраг важнейшых дакументаў, у тым ліку - галіновыя саюзныя праграмы, абноўленая Ваенная дактрына і Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, - адзначыў расійскі лідар. - Упэўнены, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей створыць умовы для ўмацавання пазіцый дзвюх краін на міжнароднай арэне, далейшага руху па шляху фарміравання агульнай сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай прасторы. Гэта, безумоўна, адпавядае карэнным інтарэсам нашых брацкіх народаў і сапраўды важна з улікам напружанай міжнароднай абстаноўкі".

Уладзімір Пуцін пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а беларускім грамадзянам - дабрабыту і працвітання.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.-