Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Беларусь і Арменія падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
У час 63-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў - членаў САІУ падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж НЦІУ Беларусі і офісам інтэлектуальнай уласнасці Міністэрства эканомікі Арменіі. Дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і кіраўнік офіса Амбаран Крысціне.
"Мемарандум аб узаемаразуменні накіраваны на вызначэнне агульных прынцыпаў узаемадзеяння паміж арганізацыямі, якія ўключаюць у сябе абмен вопытам і меркаваннямі па розных пытаннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці, абмен патэнтнай дакументацыяй, навучанне спецыялістаў, узаемадзеянне па лініі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый", - расказалі ў НЦІУ.