Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Банк развіцця ў студзені-верасні павялічыў фінансавую падтрымку па трох асноўных напрамках дзейнасці: на рэалізацыю інвестыцыйных і іншых праектаў, экспартнае крэдытаванне і падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
На рэалізацыю інвестыцыйных і іншых праектаў, уключаючы інвесткрэдыты кліентам і набыццё мэтавых аблігацый для фінансавання аб'ектаў сацыяльнай сферы, па стане на 1 кастрычніка было прадастаўлена Br1,72 млрд у эквіваленце, што на 70,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.
Выдача экспартных крэдытаў дасягнула Br871,7 млн у эквіваленце (144,2 працэнта да ўзроўню дзевяці месяцаў мінулага года).
Найбольш актыўная дынаміка назіралася па напрмку падтрымкі МСП: за дзевяць месяцаў гэтага года было прадастаўлена Br204,2 млн у эквіваленце, што ў 2,7 раза перасягае суму за аналагічны перыяд 2019 года.
У цэлым Банк развіцця за студзень-верасень прадаставіў на інвестыцыйныя і іншыя праекты, экспартнае крэдытаванне і падтрымку МСП каля Br2,8 млрд, або 2,6 працэнта ВУП.
"З моманту апошніх змяненняў у мандат Банка развіцця асаблівую актуальнасць набыло фінансаванне самастойна адбіраемых інвестыцыйных праектаў. Кліентам прапануецца шэраг крэдытных прадуктаў як у нацыянальнай, так і ў замежнай валютах. Акрамя таго, захоўвае актуальнасць і прывабнасць фінансаванне беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў за кошт сродкаў крэдытнай лініі Дзяржаўнага Банка развіцця Кітая", - адзначылі ў прэс-службе.