Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Пародзісты экспарт. У Гарадоцкім раёне разводзяць чыстакроўных французскіх авечак. Племянны цэнтр створаны ў вёсцы Стадолішча. Жывёлы пароды Іль-дэ-Франс закуплены ў Венгрыі. Пагалоўе - 450 авечак. Мэта - гадоўля з тым, каб забяспечваць рэгіён племянным маладняком і зарабляць грошы на продажы жывёлы за мяжу. Парода Іль-дэ-Франс карыстаецца вялікім попытам. Сярэдняя вага бараноў складае 110 кілаграмаў, авечак - да 90. Сярод пераваг - хуткі рост, адаптацыя да сезонных ваганняў прыроды, умеранае ўтрыманне тлушчу.
Нагадаем, у Беларусі дзейнічае комплекс мер па развіцці авечкагадоўлі да 2025 года, мэта - больш поўная занятасць сельскага насельніцтва і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай сельгаспрадукцыі.