Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
24 кастрычніка 2024

Спектаклі для дзяцей і дарослых. Магілёўскі і віцебскі драмтэатры абмяняюцца гастролямі

Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа абмяняюцца гастролямі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На магілёўскай сцэне 24 і 25 кастрычніка адбудзецца паказ спектакля для самых маленькіх "Як воўк мамай быў". Гэта беларуская інтэрпрэтацыя вядомай многім гісторыі з савецкага мультфільма пра тое, як драпежнік выгадаваў цяля, але ў выніку не з'еў, а стаў для яго абаронцам і татам. Аўтары тэатральнай версіі ўвялі ў сюжэт новых яркіх герояў і ў гульнявой форме разам з юнымі гледачамі будуць ствараць непаўторную і займальную казачную рэальнасць.

Даросламу гледачу віцебскія акцёры прапануюць два спектаклі - трагічную баладу пра прынца Дацкага "Гамлет" (24 кастрычніка) і Камедыю "Фанцікі" (25 кастрычніка). У першай пастаноўцы яны прэзентуюць сваю інтэрпрэтацыю геніяльнай шэкспіраўскай класікі і суаднясуць тое, што адбываецца на сцэне, з сучаснасцю. Другая работа раскажа, на што можна пайсці дзеля грошай. Гісторыя сабрала цэлую калекцыю смешных да абсурду сітуацый, што наглядна паказваюць, якая дарога чакае тых, хто хоча ўсяго і адразу.

Магілёўская трупа выступіць на віцебскай сцэне 23 і 24 кастрычніка. Яна прывязе ў абласны цэнтр музычную казку "Дзюймовачка", у якую ўкладзены глыбокі сэнс, акцёрскі талент і душэўнае цяпло. Добры гумар, рамантычны сюжэт і яркія касцюмы не пакінуць абыякавымі як дзіцячую, так і дарослую аўдыторыю.

Для старэйшай публікі магіляўчане прапануюць камедыі "Рамантыкі" і "Сем жанчын на шыі". У аснове сюжэта першага спектакля - спарадзіраваная трагедыя "Рамэа і Джульета". Паміж юнаком і дзяўчынай з двух нібыта варожых сямействаў разгараецца страсць, і яны мараць аб'яднацца ўсім выпрабаванням наперакор. Аднак наіўных закаханых чакае падман: кроўная варожасць была паказной - кіруючыся прынцыпам "забаронены плод салодкі", бацькі спрабавалі дабіцца шлюбу паміж дзецьмі. Для галоўных герояў у гэтай сітуацыі застаюцца два выйсця: расчараванне, пратэст і разрыў адносін ці наадварот - умацаванне сваіх пачуццяў.

Пастаноўка "Сем жанчын на шыі" расказвае пра маладога і прадпрыемлівага хлопца, які марыць казачна разбагацець. Дзеля гэтага ён ўвязваецца ў рызыкоўную авантуру, вырашальную ролю ў якой адыгрываюць жанчыны. У выніку для галоўнага героя спроба разабрацца ў сваім жыцці і разблытаць чараду непрадбачаных падзей становіцца няпростай задачай.

БелТА