Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
31 мая 2023

Рэспубліканскі семінар службаў хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС пройдзе ў Наваполацку


У Наваполацку 1-2 чэрвеня будзе праходзіць рэспубліканскі семінар службаў хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС, падчас якога ратавальнікі будуць ліквідаваць умоўную аварыю на нафтаперапрацоўчым заводзе. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога УМНС Соф’я Глінская.

«На працягу двух дзён ратавальнікі з усёй краіны будуць вывучаць і адпрацоўваць розныя сітуацыі па ліквідацыі НС на хімічна небяспечных аб’ектах. У першы дзень семінара пройдзе тэарэтычная частка. Ратавальнікі падзеляцца вопытам, а таксама абмяркуюць алгарытмы рэагавання і парадак ліквідацыі аварый на аб’ектах з наяўнасцю небяспечных хімічных і радыеактыўных рэчываў. Яны раскажуць і пра ўжыванне наяўнага на іх ўзбраенні абсталявання і маёмасці для работ па ліквідацыі на хімічна небяспечных аб’ектах», — падзялілася афіцыйны прадстаўнік абласнога УМНС.

Яна дадала, што на семінары запланавана прэзентацыя новых прыбораў для правядзення радыяцыйнай разведкі і кантролю.

Другі дзень семінара ратавальнікі правядуць на нафтаперапрацоўчым заводзе. Там яны азнаёмяцца з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці і наяўнымі ўстаноўкамі, а далей на практыцы будуць ліквідаваць ўмоўную буйную надзвычайную сітуацыю.

«Паводле легенды, на тэхналагічнай ўстаноўцы па вытворчасці элементарнай серы адбудзецца ўцечка серавадароду. Да месца ўмоўнай НС накіруюцца 8 аўтацыстэрнаў, аўтамабіль хімічнай радыяцыйнай абароны, аўтакаленчаты пад’ёмнік, пажарная помпавая станцыя, аўтамабіль рукаўны. У лакалізацыі дадзенай тэхнагеннай катастрофы будуць задзейнічаны 55 чалавек асабовага саставу падраздзяленняў МНС і спецслужбы прамысловага аб’екта — пазаштатная газавыратавальная ахова, ахоўны персанал, дзяжурны электрык і хуткая дапамога. На месцы ўмоўнага пажару будзе створаны штаб ліквідацыі НС. Таксама па заданні практычных вучэнняў трэба будзе знайсці і выратаваць пацярпелых», — распавяла Соф’я Глінская.

Яна адзначыла, што падобныя семінары праводзяцца штогод для павышэння ўзроўню навыкаў ратавальнікаў пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый на хімічна небяспечных аб’ектах.