Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
24 мая 2023

Фотавыстава пра "Славянскі базар у Віцебску" адкрылася ў гандлёвым цэнтры "Сталіца"


У мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца" адкрылася фотавыстава "Імгненні фестывалю", прысвечаная "Славянскаму базару ў Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш фестываль дорыць пазітыў, а фатаграфіі, якія мы сёння сюды прывезлі, - гэта маленькая частка тых эмоцый, якімі мы хочам падзяліцца з усімі беларускімі гледачамі", - расказаў дырэктар "Славянскага базару" Глеб Лапіцкі.

Фатаграфіі праекта размешчаны на ўнікальнай металічнай канструкцыі, якая імітуе сцэнічную арку галоўнай сцэны "Славянскага базару" - Летняга амфітэатра. Дарэчы, у бягучым годзе легендарнай пляцоўцы спаўняецца 35 гадоў.

"Такі выставачны праект мы робім упершыню, і ўжо 30 чэрвеня пакажам яго ў Маскве на ВДНГ", - дадаў Глеб Лапіцкі.

Ён таксама адзначыў, што праграма фестывалю ў гэтым годзе будзе вельмі разнастайнай. "Нас чакаюць дзевяць вялікіх гала-канцэртаў у Летнім амфітэатры, два праекты, звязаныя з нацыянальнай культурай, канцэрт групы "Аўра", сольнае аддзяленне заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай у час першага конкурснага дня, тэатральная, філарманічная і лялечная праграмы, а таксама вулічныя праекты. Дастаткова проста прыехаць у Віцебск, і вас абавязкова ахопіць святочная атмасфера", - заўважыў Глеб Лапіцкі.

Паводле яго слоў, гэтымі днямі закончыўся продаж білетаў на цырымонію адкрыцця фестывалю, але кожны глядач усё роўна зможа знайсці нешта для сябе ў шырокай праграме.

"Да фестывалю мы адкрыем абноўленую канцэртную залу "Віцебск". Цяпер у нас праходзяць мадэрнізацыйныя работы, звязаныя з аркай Летняга амфітэатра. Таксама дзіцячы конкурс упершыню будзе гучаць у суправаджэнні жывога эстрадна-сімфанічнага аркестра", - расказаў Глеб Лапіцкі.

Урачыстае адкрыццё фотавыставы "Імгненні фестывалю" прайшло ў выглядзе інтэрактыўнага канцэрта, на якім выступілі Ірына Дарафеева, арт-група "Беларусы", лаўрэат Гран-пры "Славянскага базару" Ангеліна Ламака і іншыя зоркі беларускай эстрады.

Выстава прабудзе ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" да 23 чэрвеня.