Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 лістапада 2020

З 16 лістапада 2020 г. у Докшыцкім раёне ўведзены масачны рэжым

Адпаведнае рашэнне ад 16 лістапада 2020 года пад №928 «Аб уводзе рэжыму выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны» прыняў Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт. Выкарыстоўваць маску неабходна на аб'ектах (рухомых і нерухомых) і ў арганізацыях усіх форм уласнасці (крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкi, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі, аўтамабілі таксі і іншыя аб'екты, дзе цяжка альбо немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне). Прынятыя меры закліканы звярнуць нашу ўвагу на сур'ёзнасць сітуацыі і пераканаць клапаціцца аб уласным здароўi.

Рашэнне Докшыцкага раённага выканаўчага камітэт ад 16 лістапада 2020 г. за № 928 «Аб ўводзе рэжыму выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны»