Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 верасня 2021

Віншаванне ад кіраўніцтва раёна з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай,
газавай і паліўнай прамысловасці!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Паліўна-энергетычны комплекс ва ўсе часы з'яўляецца асновай дабрабыту любой краіны. Эфектыўнае яго функцыянаванне з'яўляецца ключавым і вызначальным у развіцці рэальнага сектара эканомікі, жыццядзейнасці грамадства.

Менавіта дзякуючы вашай прафесійнай працы, сучаснаму чалавеку даступны такі камфорт, да якога ён прывык.

Разам з роўнымі агеньчыкамі на газавай пліце, з надзейным гулам матораў, якія суправаджаюць нас у шляху, з цяплом ва ўтульных кватэрах прыходзіць да нас плён вашай працы.

Выказваем упэўненасць у тым, што вы і ў далейшым будзеце рабіць тое, што залежыць ад вас для ўмацавання эканамічнага патэнцыялу раёна, павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, поспехаў ва ўсіх вашых справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў