Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 жніўня 2020

Ваўкалацкая парафія адсвяткавала 600-годдзе

Традыцыйнае свята ў гонар святога Роха ў ваўкалацкiм касцёле Iаанна Хрысціцеля, які прайшоў у нядзелю, адрозніваўся асаблівай урачыстасцю. Велічны храм ледзь змясціў у сабе вернікаў, як мясцовых жыхароў, так і гасцей, якія сабраліся, зляцеліся, каб разам адсвяткаваць дзве значныя даты: 150-годдзе касцёла і 600-годдзе Ваўкалацкая парафіі.

Раніцай парафiане сабраліся на Святую Імшу пры алтары Святога Роха, якую правёў настаяцель ксёндз Алег Півавар. У палове дванаццатай хлебам-соллю вернікі сустракалі паважаных гасцей - арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Алега Буткевіча. Ва ўрачыстасці таксама прынялі ўдзел дваццаць святароў з розных куткоў Беларусі. У дванаццаць гадзін пачалася ўрачыстая святая Імша, падчас першай інтэнцыі якой самыя шчырыя малітвы Госпаду аб дараванні свету і спакою народу нашай краіны, аб здароўі парафiан гучалі з вуснаў арцыбіскупа Тадэвуша. За ўсіх памерлых памаліўся разам з вернікамі Алег Буткевіч. З віншавальным словам да ўсіх прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч. Дарамi садоў і агародаў, а таксама смачным духмяным печывам пачаставалі гасцей парафіяне.

Усе ўрачыстасць, па водгуках прыхаджан, было прасякнута сардэчнай цеплынёй і ўсмешкамі, нібы прамянём лагоднага жнівеньскага сонца. Словы малітваў, якія гавораць у адзіным парыве шматгалосым хорам, і велічныя гукі аргана падымаліся ўгору, да светлых зводаў касцёла. Яны ляцелі ў нябёсы, грэючы душы продкаў, якія калісці таксама ўзносілі тут, на гэтым святым месцы, хвалу Богу і звярталіся да яго са сваімі просьбамі. Як нідзе, сувязь часоў адчуваецца ў храмах, як нідзе, там чысціцца і натхняецца на добрыя справы чалавек. Шматвекавая гісторыя Ваўкалацкай парафіі - багатая і самабытная. Будзем спадзявацца, што яна будзе доўжыцца яшчэ на многія гады.

На фота: Юныя вернікі сустракаюць арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Алега Буткевіча.

Алена Несцяронак.

Фота аўтара.

http://www.dokshitsy.by/2020/08/volkolatskaya-parafiya/