Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 верасня 2021

Увазе суб'ектаў гаспадарання! З 10 кастрычніка 2021 г. узнікае абавязак прымянення касавага абсталявання

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2021 г. № 203/4 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 924/16» з 10 кастрычніка 2021 г. узнікае абавязак прымянення касавага абсталявання пры:

  • гандлі нехарчовымі таварамі на кірмашах, на гандлёвых месцах на рынках;
  • ажыццяўленні разноснага гандлю плодаагародніннай прадукцыяй;
  • выкананні работ, аказанні паслуг па-за пастаянным месцам ажыццяўлення дзейнасці (за выключэннем тэрыторыі сельскай мясцовасці);
  • ажыццяўленні навучання непаўналетніх;
  • аказанні паслуг па прадастаўленню жылых памяшканняў (іх частак) у інтэрнаце і найму жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач, у тым ліку для кароткатэрміновага пражывання.

Для забеспячэння патрабаванняў заканадаўства ў пералічаных вышэй выпадках суб'ектам гаспадарання неабходна загадзя:

набыць касавыя падсумоўваючыя апараты (далей - касавыя апараты) альбо праграмныя касы;

заключыць з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» грамадзянска-прававы дагавор на рэгістрацыю і інфармацыйнае абслугоўванне касавага абсталявання ў сістэме кантролю касавага абсталявання.

Інфармацыя пра мадэлі касавых апаратаў, дазволеных да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змяшчаецца ў Дзяржаўным рэестры мадэляў (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп'ютэрных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (https://registry.belgiss.by/index.php?#tabsRegistrySksksaCashModels).

Iнфармацыя пра аператараў праграмных касавых сістэм, праграмных касавых сістэмах і праграмных касах, дапушчаных да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, размешчана ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (https://info-center.by/services/cashdesks/informatsiya-ob-operatorakh-programmnykh-kassovykh-sistem-operator-pks-programmnykh-kassovykh-sistem/).

Пры гэтым папярэдне суб'ектам гаспадарання:

 маючым намер выкарыстоўваць касавы апарат неабходна заключыць дамову з цэнтрам тэхнічнага абслугоўвання і рамонту касавых апаратаў на тэхнічнае абслугоўванне і рамонт касавага апарата; маючым намер выкарыстоўваць праграмную касу неабходна заключыць дамову з аператарам праграмнай касавай сістэмы.

Звяртаем увагу, што адсутнасць касавага абсталявання альбо яго не выкарыстанне пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг у выпадках, калі яго прымяненне абавязкова, у адпаведнасці з артыкулам 13.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягне накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да двухсот базавых велічынь.

Акрамя таго, індывідуальным прадпрымальнікам, якія не маюць бягучага (разліковага) рахунку ў банку, якім з 10 кастрычніка 2021 г. неабходна выкарыстоўваць касавае абсталяванне, неабходна адкрыць такі рахунак у адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2000 г. № 82 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні разлікаў у Рэспубліцы Беларусь».

Крыніца: http://www.nalog.gov.by/ru/news_ministerstva_ru/view/r-vnimaniju-subjektov-xozjajstvovanijar-40665/