Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 верасня 2021

Уладальнік залатога медаля па грэка-рымскай барацьбе родам з Докшыцкага раёна

Наш зямляк Павел Глiнчук выйграў чэмпіянат свету сярод юніёраў па грэка-рымскай барацьбе.

Дваццацігадовы ўладальнік залатога медаля нарадзіўся ў вёсцы Дамашковічы, у якой жыве і цяпер. Свае спартыўныя здольнасці развіваў у маладзечанскай школе грэка-рымскай барацьбы, дзе і атрымаў рэкамендацыі для далейшага навучання ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. На чэмпіянаце, які адбыўся ў сталіцы Рэспублікі Башкартастан Уфе, ён прадстаўляў нацыянальную каманду Рэспублікі Беларусь. Падчас спаборніцтва Павел з лёгкасцю перамог харвата Вінко Прадановiча, нарвежца Маркуса Уорэна і індыйца Нарындзера Чэма. У паўфінале юніёр выйшаў пераможцам у сутычцы з іранцам Мартэза Алгошы, а ў фінале проста феерычна перамог свайго суперніка расіяніна Аляксея Мiлешына з агульным лікам вырашальнага паядынку 11:0.

Беларускі барацьбіт з'яўляецца стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У скарбонцы яго ўзнагарод ёсць таксама бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў у Германіі.

У гэтым годзе Павел Глiнчук стаў студэнтам ВНУ. У Дамашковічах яго гучнаму поспеху ад душы радуюцца родныя.

Фота з асабістага архіва

Яўгенiя Малевіч

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/09/dokshickogo-rajona-2/