Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 чэрвеня 2020

У школах Докшыцкага раёна прагучаў апошні званок

І калі для звычайных вучняў ён быў апавяшчальнікам працяглых летніх канiкул, то для выпускнікоў - напамінам, што дзяцінства ўжо за плячыма і яны на школьным парозе. А наперадзе - новыя гарызонты, шлях у дарослае жыццё.

Сёлета ўстановы адукацыі раёна скончылі 100 адзінаццацікласнікаў і 242 дзевяцікласніка. На пасведчанне з адзнакай прэтэндуюць пяцёра навучэнцаў, атэстаты асобага ўзору - 11 юнакоў і дзяўчат. Пакуль самы лепшы паказчык па вучобе ў гарадскіх школах. Канчатковы вынік пакажуць экзамены, якія ўжо пачаліся.

Шасцёра адзінаццацікласнікаў і пяцёра дзевяцікласнікаў сталі галоўнымі героямі ўрачыстай лінейкі ў Парплiшчанскай СШ. Яе ганаровым госцем быў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак. Кіраўнік раёна пажадаў юнакам і дзяўчатам дасягнуць пастаўленай мэты, ўпэўненасці ў выбары жыццёвага шляху, бацькам - сіл і аптымізму, а настаўнікам - новых дастойных вучняў. Па даўняй традыцыі цяперашнія выдатнікі і актывісты школы, а гэта Віялета Сіўцэвіч і Валерыя Вайцяховіч, былі адзначаны грашовымі прэміямі, якія ўручыў дзяўчатам дырэктар ААТ «Барсучанка» Сяргей Маскалёнак.

Урачыста, але з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый, прайшло святкаванне у Сітцаўскай СШ. Тут выпускнікамі 2020 года з'яўляюцца 12 адзінаццацікласнікаў. Безумоўна, гэта мерапрыемства самае кранальнае і праніклівае менавіта для іх і класнага кіраўніка Жанны Яўгенаўны Наровiч. Па традыцыі, лепшыя вучні і настаўнікі школы атрымалі ўзнагароды, якія ўручыла намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Яна пажадала усім школьнікам добрага адпачынку, а выпускнікам - поспехаў на іспытах.

Сярод тых, для каго гэта школьная лінейка таксама, магчыма, апошняя, і восем дзевяцікласнікаў, якія збіраюцца паступаць у каледжы і ліцэі.

Развітальны школьны вальс дзяўчат у белых фартушках і хлопцаў у строгіх касцюмах выклікаў настальгічныя пачуцці. Апошні званок далі браты Падрэз: першакласнік Іван і адзінаццацікласнік Сяргей.

Яўгенiя Малевіч.

Фота з уласнага архіва.