Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
У сераду ў ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», на васьмідзесяцігектарным полi ва ўрочышчы «Азарцы», пачалі ўборку азімага рапсу.
- Рапс - культура вельмі патрабавальная, шануючая у аграрыях у першую чаргу пунктуальнасць, - кажа галоўны аграном гаспадаркі Васіль Грыгаровіч, якога мы сустрэлі на палях. - У час пасеяць, апрацаваць расліну - гэта, вядома, заклад поспеху. Але галоўнае - у тэрмін і хуткімі тэмпамі прыбраць, каб насенне не прасыпалася на зямлю. Хоць у нашай краіне і ўкараняюцца ў практыку высокаўраджайныя гатункі і гібрыды азімага і яравога рапсу, ўстойлівыя да абсыпання і палягання, аднак страты насення пры несвоечасовай або няправільнай ўборцы могуць дасягаць 50 адсоткаў. Цяпер як раз наступіла тэхнічная спеласць культуры: струкі сухія, насенне набылі чорную афарбоўку, шамаціць ў струках пры устрэсванні, вільготнасць яго складае не больш за 25 адсоткаў, ніжняя частка сцеблаў зялёная. Таму марудзіць нельга - на жніве у нас задзейнічана пяць збожжаўборачных камбайнаў і два МАЗа - на адвозцы.
Да адказнай працы ў аграсэрвісе прыступілі экіпажы камбайнаў, у склад якіх уваходзяць механізатары, чые імёны і працоўныя дасягненні добра вядомы ў раёне і нават вобласці. Гэта Аляксандр Суднік, годныя прадаўжальнікі яго справы сыны Віктар і Аляксандр Суднікі, Уладзімір Лаўцэвіч, Яўген Машко з сынам Сяргеем і Міхаіл Валковіч. Адвозяць насенне Віталь Гарабец і Ігар Каросцік. Усяго ў сельгаспрадпрыемстве пасеяна 500 гектараў азімага рапсу, які плануецца прыбраць у аптымальныя тэрміны. У чацьвер да ўборцы рапсу прыступілі таксама ў ГП «АграСiтцы».
Алена Несцяронак.
Фота Вячаслава Чэрвінскага.
Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2020/07/startovala-uborochnaya/