Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 ліпеня 2021

У Докшыцкім раёне прыступілі да ўборкі рапсу

На палях за вёскай Рапехi ДП «АграСiтцы» падчас нашага прыезду рапс, які ў гэтым годзе ў гаспадарцы вырас на славу, прыбіралі тры экіпажы камбайнераў: Павел Шчасны з Алегам Грыгаровічам, Аляксандр Кудзерка з Паўлам Місюлем і Міхаіл Латковiч таксама з Паўлам Місюлем, толькі першы Павел Андрэевіч, а другі - Русланавіч.

- Сам стаж маю немалы ў механізатарскай справе, і камбайн мой КЗС-12 па тэхнічных мерках таксама ўжо старажыл - дзесяць гадоў служыць верай і праўдай, - кажа Павел Шчасны. - Уборка рапсу - справа тонкая. Мала яшчэ вырасціць яго - важна не панесці страты пры жніве. Пачнеш прыбіраць раней аптымальнага тэрміну - да пяці цэнтнераў з гектара можна ўраджай страціць, ды і ўтрыманне алею ў зярнятках будзе ніжэй. Спознішся - струкі пачнуць раскрывацца і насенне будзе высыпацца на зямлю. Ды і правільную наладу жняяркі камбайна неабходна правесці, інакш таксама добрых вынікаў не чакаць.

- Арыентуемся на струкі сярэдняга і ніжняга ярусаў, якія, вядома, пазней выспяваюць, аднак больш ураджайныя, чым верхнія, - удакладняе выконваючы абавязкі галоўнага агранома Канстанцін Хадаровіч. - Пад азімы рапс у нас адведзена 300 гектараў, пра канчатковую сярэднюю ўраджайнасць казаць яшчэ пакуль што рана, - асцярожнічае, напэўна, каб не сурочыць, Канстанцін Генрыхавіч, - участкі розныя. Спадзяемся на годны вынік нашай працы.

Агульныя плошчы па раёне, на якіх пасеяна гэта каштоўная для гаспадарак культура, складаюць 4318 гектараў, пры гэтым больш за палову - 2628 гектараў - належыць ААТ «Таргуны», дзе на сённяшні дзень могуць пахваліцца самай высокай ураджайнасцю «чорнага золата» - 26,3 цэнтнера з гектара.

Алена Несцяронак

Фота Вячаслава Чэрвінскага