Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 студзеня 2021

У Докшыцах на сесіі абралі ўдзельнікаў шостага Усебеларускага народнага сходу

Адбылася трыццатая сесія Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў.

Са справаздачай Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2020 годзе і пра прагнозныя паказчыкі на 2021 год выступіў старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Кавалёнак Алег Анатольевіч.

Дэпутаты зацвердзілі раённы бюджэт на 2021 год.

На сесіі аднагалосна ўдзельнікамі шостага Усебеларускага народнага сходу былі абраны дэпутаты Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў у складзе:

Аніковіча Вячаслава Іванавіча, 13 мая 1967 года нараджэння, адукацыя сярэдняя, кіроўца адкрытага акцыянернага таварыства «Таргуны», узнагароджанага медалём «За працоўныя заслугі», «Чалавек года Віцебшчыны»;

Каляга Таццяны Мікалаеўны, 2, жніўня 1976 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, намесніка дырэктара Докшыцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага грамадства;

Лаўцэвіча Уладзіміра Пятровіча, 15 ліпеня 1964 года нараджэння, адукацыя прафесійна-тэхнічная, трактарыста-машыніста адкрытага акцыянернага таварыства «Докшыцкі райаграсэрвіс», узнагароджанага медалём «За працоўныя заслугі»;

Місачэнка Уладзіміра Аляксеевіча, 12 мая 1958 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, начальніка філіяла Докшыцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 180 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд», узнагароджанага нагрудным знакам адрознення Міністэрства транспарту і камунікацый «Ганаровы дарожнік Беларусі» І ступені;

Рандарэвiч Валянціны Юр'еўны, 5 мая 1973 году нараджэння, адукацыя вышэйшая, старшыні Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў.