Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Трэці этап абласнога форуму маладых спецыялістаў пройдзе ў Докшыцах 3 снежня. Першы этап праходзіць сёння, 30 лістапада, у Полацкім раёне. 1 снежня ўдзельнікаў Форума сустрэне Чашніцкі раён.
Арганізатарамі форуму маладых спецыялістаў Віцебскай вобласці з'яўляюцца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Докшыцкі, Полацкі, Чашніцкі раённыя выканаўчыя камітэты, Віцебскі абласны камітэт Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Усяго ўдзел у форуме прымуць больш за 230 чалавек.
Праграма абласнога форуму маладых спецыялістаў у Докшыцкім раёне 3.12.2021
да 09.30 Прыбыццё ўдзельнікаў да месца правядзення Форуму, (Докшыцкі) раён, г.п. Бягомль, вул. Манковіча, д.2). ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»
09.30 - 10.30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў Форума. (Праца буфета). ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»
10.30 –11.00 Адкрыццё Форума. ДУА «Бягомльская сярэдняя школа Докшыцкага раёна», (актавая зала)
11.00 –11.10 Пераезд удзельнікаў Форума да працы тэматычных пляцовак
11.10 –13.00 наведванне ДУ «Бягомльскі музей народнай славы», філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу» (ВУ «Віцебскторф»), ДЛГУ «Бягомльскі лясгас», ААТ «Завод «Ветразь».
13.00 –13.30 Тэатралізаваны мітынг памяці «Памятайце, людзі»
13.30 –13.50 пераезд удзельнікаў Форума ў г.Докшыцы
14.00 –14.30 Абед у рэстаране «Бярэзіна»
14.30 –14.40 пераход удзельнікаў Форума ў кінаканцэртную залу «Іскра»
14.40 –15.00 Прэзентацыя маладзёжных пляцовак (ККЗ «Іскра»)
15.00 –16.30 Дыялогавая пляцоўка «Дыялог на роўных». Падвядзенне вынікаў працы. Канцэртная праграма з удзелам маладзёжных творчых калектываў Докшыцкага раёна (ККЗ «Іскра»)