Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 2-10-45 з 8.00 да 21.00
Факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 жніўня 2020

Студатрады працуюць у арганізацыях Докшыцкага раёна

«Труд - крут!» - пад такім дэвізам па ўсёй краіне дзейнічаюць студатрады, ініцыятарам стварэння якіх з'яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

- Многія старшакласнікі і студэнты падчас летніх канiкул хочуць падзарабіць, - кажа лідэр раённай арганізацыі Вікторыя Ждановіч. - Не ўсім атрымоўваецца знайсці працу. А студэнцкія атрады - гарантыя занятасці. Студатрадаўскі рух актыўна падтрымліваецца дзяржавай, і, як вынік, яго члены вызваляюцца ад падаходнага падатку. Акрамя таго, ў іх ёсць перавага пры размеркаванні месцаў у інтэрнатах. Для студэнтаў, якія навучаюцца на платнай аснове, кошт навучання зніжаецца па трох падставах - сярэдні бал, удзел у навуковых працах і грамадскай дзейнасці. Адным словам, працаваць у студэнцкіх атрадах выгадна. У цяперашні час у раёне задзейнічана каля 80 падлеткаў.

У ААТ «Таргуны» працуюць 17 юнакоў і дзяўчат. Большасць - з Докшыц. Гэта адзін з самых шматлікіх атрадаў.

- Мы працуем у дзве змены, - кажа Кіра Ігошына. - Хлопцы з райцэнтра і навакольных вёсак, ёсць моладзь з Туміловіч і Несцераўшчыны. Дабіраюцца ў асноўным на роварах. Пакуль чысцім зернясклад і прыбіраем прылеглую тэрыторыю. Лічу, што студатрады выхоўваюць працавітасць і патрыятызм.

Напярэдадні Дня студатрадаў, які адзначаецца ў Беларусі 1 жніўня, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі віншаванні і падарункі ад раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Яўгенiя Малевіч.

Фота аўтара.