Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 студзеня 2021

Рэспубліканская акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі. Скарбы роднай Беларусі» прайшла ў гарадскім пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна

Рэспубліканская акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі. Скарбы роднай Беларусі» прайшла ў гарадскім пасёлку Бягомль. Актывісты БРСМ мясцовай школы прыбіралі ад лісця тэрыторыю вакол царквы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.

Потым настаяцель храма Аляксей Кушнярэвіч запрасіў памочнікаў пачаставацца гарбатай і цукеркамі. У час размовы за сталом закранулі пытанні духоўнасці, культуры, захавання гістарычнай спадчыны. У канцы сустрэчы святар падарыў кожнаму імянны абразок.

-Акцыя будзе мець працяг. Яе мэта - пазнаёміць моладзь з духоўнай спадчынай Беларусі, -адзначае першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Ждановіч. -У планах наведаць храмы нашага раёна, пагутарыць са святарамі, яшчэ раз дакрануцца да недатыкальнага.

Наталля Васько.

Фота з ўласнай архіва.

FacebookTwitter