Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 2-10-45 з 8.00 да 21.00
Факс:
8 (02157) 2-10-61
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 жніўня 2020

Новы электрамантажны цэх будуецца на заводзе «Ветразь»

На заводзе «Ветразь» поўным ходам ідзе будаўніцтва новага электрацэха, што дапаможа пашырыць вытворчасць.

- Работы пачаліся ў маі гэтага года, - распавядае галоўны інжынер прадпрыемства Мікалай Сялюк. - Сёння ўжо ўзведзены металічны каркас будучага цэха, а таксама сцены адміністрацыйнага будынка. Калі цяперашняе памяшканне, у якім працуюць электрыкі, займае плошчу каля 200 квадратных метраў, то новае будзе ў два разы больш. Тэндэр на будаўніцтва выйграла УТСЧП «Будсфера». У далейшым завод плануе адкрыць цэх па вытворчасці розных вырабаў з пластмасы, для чаго будзе закупляцца спецыяльнае абсталяванне - тэрмапластаўтаматы.

Яўгенiя Малевіч.

Фота аўтара.