Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 верасня 2021

Круглы стол «Адзінства - наша сіла» адбыўся ў Докшыцах

Дыялог пад назвай «Адзінства - наша сіла», які адбыўся ў малой зале райвыканкама 15 верасня, вялі прадстаўнікі Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і маладзёжны актыў раёна.

У абмеркаванні актуальных пытанняў таксама прынялі ўдзел старшыня райсавета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

Дыялог атрымаўся змястоўным і шчырым. Многія прамоўцы прыводзілі прыклады з асабістага жыцця, а высновы гучалі прыкладна аднолькава: мы розныя, але аднолькава любім сваю зямлю, і гэта нас аб'ядноўвае.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Ларыса Кандратовіч распавяла, што прыехала на Докшыччыну каля пяцідзесяці гадоў таму, за гэты час палюбіла яе і лічыць роднай. У маладосці марыла пабываць у краях, якія да 1939 года знаходзіліся пад Польшчай. Як аказалася, тут жывуць такія ж добрыя, працавітыя людзі. Лічыць знакавым факт вяртання Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Воін-інтэрнацыяналіст Валянцін Андрыеўскі ўспомніў, як аб'ядноўвала ў гарачых кропках баявое братэрства. З якой тугой у Афганістане думаў пра бацькоў, суседзях, марыў пра мiр. Другі «афганец» - старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Валер Гмырак - распавёў, што аб'ездзіў ледзь не паўсвета, а вярнуўся ўсё роўна дадому - лепшае месца для жыцця, дзе пануе спакой.

Старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Алена Тулоўская - украінка па нацыянальнасці.

- Я адчуваю сябе роўнай сярод беларусаў, - сказала яна. - У краіне не існуе міжнацыянальных канфліктаў, народ талерантны, цярплівы. Мая сям'я з павагай ставіцца да традыцый, якія тут існуюць.

Старшыня Маладзёжнай палаты пры райсавеце дэпутатаў Вольга Карнiловiч адзначыла, як важна быць суцэльнай асобай, выдзяляць сапраўдныя каштоўнасці ў жыцці. Такі чалавек будзе даражыць сваёй Радзімай.

Актыўна выступалі прадстаўнікі Маладзёжнай палаты Марыя Казлоўская, Анастасія Шавель, Аляксандра Мядко. Адзначылі, што ў Докшыцах створаны добрыя ўмовы для пражывання, паразважалі пра будучыню Радзімы і неабходнасці нацыянальнай бяспекі.

- Сёння мы пераканаліся, што новае свята неабходна для грамадства. Гэты дзень заклікае да аб'яднання народа ў сваёй адданасці Радзіме, - падвяла вынікі сустрэчы Валянціна Рандарэвiч.

Ніна Круковiч

Фота аўтара