Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя ветэраны
вайны і працы,
прадстаўнікі
старэйшага пакалення!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!
Гэта цудоўнае свята чалавечай мудрасці, грамадзянскай сталасці, душэўнай шчодрасці - якасцяў, якімі надзелены вы, старэйшае пакаленне. Вы - наша апора, скарбніца вопыту, ведаў, мудрасці. За Вашымі плячыма доўгае жыццё. Вы ўяўляеце сабой сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды і багаты вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. Ваша неабыякавая жыццёвая пазіцыя, сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да роднай зямлі - гэта ўзор для ўсіх пакаленняў. Менавіта ў вас мы вучымся патрыятызму, уменню захоўваць аптымізм, да вас прыходзім па параду ў цяжкую хвіліну.
Прыміце шчырыя словы падзякі за гады плённай нястомнай працы на карысць Докшыцкага раёна, за важкі ўклад у яго развіццё, уменне годна жыць і працаваць, быць для ўсіх нас ва ўсім прыкладам. Нізкі паклон вам за мудрасць, актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту і бадзёрасці духу. Няхай у вашых дамах пануюць мір, спакой і шчасце.
Раённы
выканаўчы камітэт
Раённы
Савет дэпутатаў