Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 верасня 2021

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём машынабудаўніка

Паважаныя работнікі і ветэраны машынабудаўнічай галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём машынабудаўніка!

Машынабудаванне - адна з асноўных галін прамысловасці, аснова ўстойлівага развіцця эканомікі і павышэння дабрабыту грамадзян.

Для Докшыцкага раёна машынабудаванне - гэта, у першую чаргу, адкрытае акцыянернае таварыства «Завод «Ветразь». На прадпрыемстве працуюць высокапрафесійныя, адданыя сваёй справе людзі, здольныя кіраваць складанымі тэхналагічнымі працэсамі. Дзякуючы вашай напружанай працы з году ў год укараняюцца сучасныя тэхналогіі, асвойваюцца новыя напрамкі працы.

Выказваем шчырыя словы падзякі за вашу добрасумленную і адказную працу, прафесіяналізм і адданасць абранай справе. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру, дабра і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў