Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі дзяржавы, з'яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам гераізму, воінскай доблесці і патрыятызму, веры і аптымізму для будучых пакаленняў.
Мы аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам за самаадданую любоў, адданасць Айчыне, мужнасць, стойкасць, праяўленыя ў барацьбе за мір і шчасце на зямлі.
Выказваем удзячнасць за добрасумленную і плённую працу землякам, якія працавалі ў пасляваенны час. Закладзеныя дзесяцігоддзямі традыцыі беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца тымі, хто прыходзіць на змену, ствараючы трывалы падмурак далейшага працвітання роднай зямлі.
Жадаем усім вам здароўя, поспехаў, стабільнасці, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні. Хай над вамі заўсёды будзе чыстае неба, спакой у сэрцах і дабрабыт у сем'ях.
Раённы
выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў