Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым 2021 годам!
Новы год адно з самых светлых і доўгачаканых сямейных святаў, якое заўсёды дорыць нам хатнюю ўтульнасць і цяпло. Традыцыя сустракаць гэтыя святы ўсёй сям'ёй аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў. У гэтыя дні ў нашых дамах пануе светлая абстаноўка радасці і свята, гучаць шчырыя пажаданні дабра і шчасця.
Будзем спадзявацца, што надыходзячы год стане насычаным на добрыя справы і пазітыўныя змены. У нашых сілах зрабіць так, каб наш край квітнеў, і мы ганарыліся новымі працоўнымі перамогамі, развіццём эканомікі, сацыяльнай сферы, увасабленнем у жыццё нашых праектаў. У планах на 2021 год нямала важных і адказных спраў, якія стануць асновай для паступальнага развіцця нашага раёна, захавання стабільнасці і згоды. З новымі сіламі, свежымі ідэямі і сумленным стваральнай працай мы разам даможамся значных вынікаў. Для вырашэння маючых адбыцца задач у нас хопіць вопыту і сіл, цярпення і настойлівасці.
Дарагія землякі! Няхай надыходзячы год выканае ўсе добрыя намеры і мары, будзе стваральным і стабільным, парадуе ўсіх новымі здзяйсненнямі! Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і вялікага шчасця! З Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў