Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём пажарнай службы!
Сёння свята мужных і адважных людзей. На вашу службу ўскладзены адказныя задачы па прафілактыцы пажараў, выратаванні чалавечых жыццяў, забеспячэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці.
Выдатная падрыхтоўка, аператыўнасць і зладжанасць дзеянняў дазваляюць вам з гонарам і ў будні, і ў святы несці сваю нялёгкую вахту, ахоўваць спакой і дабрабыт жыхароў раёна.
Асобыя словы ўдзячнасці мы выказваем ветэранам службы, якія заўсёды з'яўляюцца прыкладам для маладога пакалення, дзеляцца сваім шматгадовым вопытам.
Жадаем усім супрацоўнікам і ветэранам пажарнай службы моцнага здароўя, цвёрдасці духу, міру, дабра і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў