Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыста - вялікім святам веры і любові, міласэрнасці і свету!
Святкуючы Каляды, мы не толькі аддаём даніну найбагацейшай традыцыі хрысціянства, але і звяртаемся да сваёй гісторыі, да сваіх духоўных каранёў, непераходзячым чалавечым каштоўнасцям. Менавіта духоўнасць ва ўсё часы ўмацоўвала волю народа і натхняла яго на перамогі і стваральную працу, згуртоўваючы вакол ідэі дабрабыту кожнага члена грамадства ў імя працвітання ўсёй краіны.
Кожныя Каляды мы чакаем з нецярпеннем і надзеяй, як светлае і радаснае свята. І гатовы падзяліцца гэтай радасцю, віншаваннямі і падарункамі з усімі, хто нас акружае, праявіць клопат, любоў і міласэрнасць.
Шчыра жадаем вам міру, здароўя і дабра. Няхай свята Божага Нараджэння прынясе ў кожны дом мір і дастатак, спакой і цярпенне, шчасце і радасць!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў