Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 верасня 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасуе віншаванне з Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!

Гэты дзень - свята ўсёй грамадзянскай супольнасці, дзень, калі мы аддаем даніну векавым традыцыям патрыятызма, згоды і згуртаванасці народа. Гэта свята заклікана нагадаць нам, што ўсе мы - грамадзяне Беларусі розных узростаў і нацыянальнасцяў, перакананняў і веравызнанняў з'яўляемся адзіным народам з агульнымі каранямі і агульнай будучыняй. У згуртаванасці - наша сіла, заклад поспеху ўсіх добрых пачынанняў, паспяховага развіцця і дабрабыту нашай краіны.

Толькі разам, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці, вырашыць самыя складаныя задачы, змяніць жыццё да лепшага, забяспечыць годную будучыню нашым дзецям і ўнукам. Нас усіх аб'ядноўвае наша краіна, і хай наша любоў да Радзімы заўсёды служыць яе росквіту.

Дарагія землякі! Хай Дзень народнага адзінства стане годнай падставай для ўмацавання лепшых нашых традыцый - патрыятызма, узаемадапамогі і яднання! Стане святам дабрыні, вялікадушнасці і клопату, дапаможа ажыцяўленню годных намераў аб умацаванні роднага краю і ўсёй нашай краіны. Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця і дабрабыту!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў