Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 студзеня 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

Ваша праца заслужыла ўсеагульнае прызнанне, бо дзякуючы вашым намаганням жыццё многіх людзей напоўнілася сэнсам і здабыла надзею.
Вы атачаеце ўвагай самыя неабароненыя катэгорыі грамадзян, асабліва маючых патрэбу ў сацыяльнай абароне і падтрымцы дзяржавы, праяўляючы міласэрнасць, спачуванне, шчыры ўдзел у чужым лёсе.

Выказваем вам шчырую падзяку і ўдзячнасць за вашу нялёгкую працу, за чуйныя і беражлівыя адносіны да людзей, якія апынуліся у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, душэўнай шчодрасці, аптымізму, пачуцця суперажывання іншым і вялізнага асабістага шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў