Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя работнікі ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Докшыцкаму раёну інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкаму раёну!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў падатковых органаў!
Падаткі - гэта падмурак фінансавай стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, тая разумная цана, якую мы плацім, каб жыць у цывілізаваным свеце.
Ад вашага прафесіяналізму, прынцыповасці і ўмення працаваць з людзьмі залежыць папаўненне бюджэтаў усіх узроўняў, інвестыцыйны клімат, эканамічная і сацыяльная стабільнасць развіцці краіны, раёна, а значыць, дабрабыт яго жыхароў.
Упэўнены, што ваш праца, кампетэнтнасць і надалей будуць спрыяць выкананню стаячых перад вамі адказных задач.
Ад усёй душы жадаем дабрабыту, моцнага здароўя вам і вашым блізкім, новых поспехаў і высокіх паказчыкаў у працы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў