Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 мая 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Перамогі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

 

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам - з Днём Перамогі!

Свята Вялікай Перамогі - гэта дзень нацыянальнага гонару, адзінства і ўрачыстасці народнага духу. У ім - боль і веліч беларускага народа, мужнасць і гераізм нашых салдат, слёзы страт і радасць перамог.

У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі кожнаму, хто ваяваў на перадавой і ў тыле. Успамінаем усіх, каму не наканавана было вярнуцца з палёў бітваў. Пройдуць гады і дзесяцігоддзі, зменяцца стагоддзi, прыйдуць новыя пакаленні, але гістарычная праўда пра Вялікую Айчынную вайну і пераможцаў будзе жыць у памяці ўдзячных нашчадкаў.

Нізкі паклон і глыбокая падзяка вам, дарагія ветэраны, за ваш вялікі воінскі, працоўны, маральны подзьвіг, які ўскладае на нас, нашчадкаў Перамогі, велізарную адказнасць за захаванне адзінства і згоды ў нашым грамадстве, умацаванне незалежнасці дзяржавы, росквіт краіны і роднага краю.

Жадаем усім жыхарам Докшыччыны, нашым дарагім ветэранам і іх блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру, дабра і шчасця.

Са святам Перамогі вас, паважаныя землякі!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў