Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 кастрычніка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Паважаныя кіроўцы, працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Сёння перад работнікамі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі стаяць сур'ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленню сферы паслуг, развіццю рэсурсазберагальных тэхналогій.

Без вашай нялёгкай працы, неабходнай і ў будні, і ў святы, у спёку і холад, без ажыццяўлення штодзённых перавозак, пракладання і рамонта дарог неймаверна вырашэнне сацыяльных і жыццёвых пытанняў насельніцтва, зручнасць і камфортнасць перамяшчэння жыхароў і гасцей Докшыцкага раёна.

Асобыя словы падзякі і павагі выказваем ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі годную змену і заслужылі вялікае прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, безаварыйнай працы, бяспечных дарог і новых працоўных дасягненняў.

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Докшыцкі раённы Савет дэпутатаў