Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 мая 2020

Юбілейныя ўзнагароды пераможцам уручылі ў Докшыцкім раёне

Напярэдадні святкавання 75-й гадавiны Вялікай Перамогі інваліды, удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны атрымалі медаль «75 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Высокую ўзнагароду ім уручылі, захоўваючы санітарна-эпідэмічныя нормы, старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч, ваенны камісар раёна падпалкоўнік Віталь Леснiчэнка.

Сярод узнагароджаных партызаны і воіны дзеючай арміі, якія, жыцця не шкадуючы, набліжалі перамогу над бязлітасным ворагам, тыя, хто заваяваў для сённяшняга пакалення магчымасць жыць пад мірным небам і працаваць на карысць Радзімы. Гэта былыя салдаты-артылерысты Валянцін Якушэўскі і Сяргей Супранёнак, партызаны Ягор Козел, Міхаіл Гiчанскi, Міхаіл Працукевiч, Людміла Васюковіч, Кацярына Лакуцевiч, Леаніда Разанава. Актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, выхаванні падрастаючага пакалення былога партызана брыгады імя Леніна Рыгора Гушчыка адзначаны Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў.

Усяго да дзяржаўнай узнагароды ў нашым раёне прадстаўлены 50 чалавек.

Акрамя гэтага, заслужаныя людзі, якія на сваіх плячах вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця, атрымалі падарункі і ад Беларускай рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў.

Да віншавання ветэранаў далучылася і моладзь. РК ГА «БРСМ» і работнікі культуры арганізавалі акцыю «Салдаты Перамогі». Падчас яе правядзення невялікім калектывам музыкаў, спевакоў наведалі узнагароджаных. Вядома, як таго і патрабуюць санітарна-эпідэмічныя нормы, у дамы пажылых людзей яны не заходзілі, а спявалі песні ваенных гадоў пад вокнамі. Пачуць мелодыі сваёй маладосці былі вельмі рады людзі, што носяць ганаровае званне ветэран.

 

Тамара Альшэўская.

Фота Аляксандра Варанковіча.

Крыніца: dokshitsy.by