Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 кастрычніка 2020

Добраахвотная акцыя «Чысты лес» знайшла падтрымку ў Круляўшчынскай сярэдняй школе Докшыцкага раёна

Добраахвотная акцыя «Чысты лес», закліканая садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, знайшла падтрымку ў Круляўшчынскайсярэдняй школе, паведаміў рэдакцыі настаўнік Уладзімір Піскуновіч. Дзеці разумеюць, як важна сваімі рукамі дапамагаць прыродзе, як трэба клапаціцца не толькі аб сваім здароўе, але і пра тое багацце, якое нездарма называюць лёгкімі планеты. Штогод вясной крулеўшчынскія вучні прымаюць удзел у пасадцы іглічных парод дрэў на месцах высечак і пустых зямель. Тысячы новых дрэў, пасаджаных школьнікамі, растуць на зямлі Докшыцкага раёна.

-Наша школа ўжо шмат гадоў выступае ініцыятарам кампаніі па добраўпарадкаванні тэрыторыі і заўсёды падтрымлівае такія ініцыятывы. Цяперашняя акцыя для нашых хлопцаў ужо далёка не першая. У мінулыя гады мы ўдзельнічалі ў пасадцы дрэў, да гэтага працавалі на ачыстцы берагоў вадаёмаў. Будзем працягваць наводзіць парадак на зямлі і далей, да чаго заклікаем і жыхароў сельсавета, - кажа намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Круляўшчынскай СШ Людміла Крыльцова.

Нашы навучэнцы ўжо ведаюць, што ў гэтым годзе акцыі «Чысты лес» - 10 гадоў і што экалагічная кампанія прымеркавана да Года малой радзімы. З раніцы ў гэты дзень юныя добраахвотнікі з восьмых і дзевятага класаў дапамагалі работнікам Бягомльскага лясгаса прыбіраць будаўнічыя і бытавыя адходы на несанкцыянаваных звалках ўздоўж дарогі ў вёску Пабедзiншчына, а таксама смецце ў лесе. Школьныя валанцёры навялі парадак на плошчы ў два гектара і сабралі каля пяці кубічных метраў дробнага смецця. Быць неабыякавымі да зямлі - гэта норма жыцця. З пачатку года беларускія лясгасы ўжо прыбралі амаль сем тысяч кубаметраў бытавога смецця. Прыемна ўсведамляць, што ў гэтай велізарнай працы ёсць часцінка і нашай працы.

Актыўны ўдзел у акцыі «Чысты лес» прынялі і вучні гарадской СШ № 1. Больш за 200 чалавек з 5-8 класаў разам з класнымі кіраўнікамі накіраваліся ва ўрочышча «Чыстапаль», каб пазбавіць яго ад бытавога смецця.

-Дзеці працавалі з задавальненнем, - кажа педагог-арганізатар Ганна Гушчык. -Многія з іх любяць праводзіць час у гэтым лясным масіве. Магчыма, што нехта з іх і сам калісці кінуў тут, напрыклад, бутэльку з-пад вады, лянуясь забраць з сабой і занесці ў смеццевую скрынку. А вось калі вынесе дзясяткі мяхоў з падобным смеццем, то ў далейшым падумае, што чым потым прыбіраць, то лепш не засмечваць.

Прыемна было глядзець на вынікі працы, дзякуючы якой стаў чыстым наш зялёны сябар - лес.

Чыстым робяць лес крулеўшчынскія школьнікі.