Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 чэрвеня 2020

Чыстая вада прыйшла ў Бярозаўку

У раёне на адну сучасную станцыю абезжалезвання вады стала больш. Да чатырох, якія функцыянавалі раней, далучылася пятая ў вёсцы Бярозаўка. На днях адбылося ўрачыстае адкрыццё новага аб'екта. Удзел у мерапрыемстве прыняло кіраўніцтва філіяла "Докшыцыводаканал", а таксама мясцовыя жыхары, якія даўно чакалі, калі вада будзе адпавядаць нормам.

- Мы вельмі задаволеныя, што, нарэшце, і ў нашай вёсцы з'явілася такая станцыя, - казала падчас яе адкрыцця жыхарка вёскі Алена Родзь. - Каб піць больш-менш чыстую ваду, даводзілася ўсталёўваць адмысловыя фільтры, часта мяняць іх. Цяпер жа, як нас запэўнілі, неабходнасць у гэтым адпадзе.

Будаўніцтва пачалося ў сакавіку, і ўжо літаральна праз тры месяцы аб'ект быў гатовы да здачы ў эксплуатацыю. Затрачана 166 тысяч рублёў, выдзеленых з абласнога бюджэту.

Сёння станцыя - гэта памяшканне з усталяваным сучасным помпавым, фільтруючым абсталяваннем, якое працуе у аўтаматычным рэжыме, а таксама рэзервуарамі для чыстай вадкасці.

- У гэтым населеным пункце паказчыкі па ўтрыманні жалеза ў вадзе перавышалі ўсталяваную норму ў тры разы, - паведаміў дырэктар Андрэй Шнітко. - Пасля запуску станцыі абезжалезвання і правядзення кантрольных выпрабаванняў пробаў якасць вады, якая паступае да спажыўцоў, стала адпавядаць усім санітарным нормам. Дарэчы, у Бярозаўцы пражывае дзвесце чалавек, з іх 80 заключылі з філіялам дагаворы на водазабеспячэнне.

Яшчэ адным падарункам у гэты дзень для мясцовых жыхароў стаў канцэрт мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны работнікамі Бярозаўскага сельскага дома культуры.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота аўтара.