Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 снежня 2021

Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч азнаёміўся з уладкаваннем новых спецыялізаваных палат для ветэранаў вайны і працы ва УАЗ «Докшыцкая ЦРБ»

Сёння, 28 снежня 2021 г. старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч у рамках праекту ГА «Беларускі фонд міру» «Наша ўвага ветэранам вайны і працы» прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці медыцынскіх палат павышанай камфортнасці для ветэранаў вайны і працы ва УАЗ «Докшыцкая ЦРБ».

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Кавалёнак А.А., старшыня Докшыцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Аніськовіч А.У.

Таксама Андрэйчанка У. П. абмеркаваў з працоўным калектывам Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.